Кіраўнік міжнароднага дэпартамента БФСС Анатоль Котаў падзяліўся меркаваннем пра допуск атлетаў з беларускімі пашпартамі да Алімпіяды:

Даведацца, якіх поглядаў насамрэч прытрымліваюцца атлеты з РБ, даволі складана, таму што многія вырашаюць проста маўчаць. Няма нейкіх публічных фота, публічных заяў, большасць спартоўцаў нават свае профілі ў сацыяльных сетках закрылі, каб было складана праверыць, што яны думаюць , як выказваліся наконт вайны і сувязяў з беларускай дзяржавай.
Таксама Анатоль распавёў пра перспектывы медалёў у беларусаў:
Складана казаць пра нейкія сур’ёзныя медальныя перспектывы, калі большасць беларускіх спартоўцаў былі пазбаўлены ўдзелу ў міжнародных спаборніцтвах, за выключэннем СНД або расейскіх стартаў.

Калі спартоўцам з РБ атрымаецца на Алімпіядзе заваяваць адзін ці два медалі, гэта будзе “вялікая ідэалагічная перамога” рэжыму Лукашэнкі. Ёсць, мусіць, надзеі ва ўладаў РБ, што можна будзе з гэтага, насамрэч вельмі ганебнага становішча, у якім апынуўся беларускі спорт і алімпійская зборная ў прыватнасці, нейкія ідэалагічныя плюшкі яшчэ вынесці.