Беларускі фонд спартыўнай салідарнасці (БФСС) быў створаны ў адказ на рэпрэсіі супраць спартсменаў, якія выказалі сваю грамадзянскую пазіцыю ў Беларусі. З моманту заснавання ў 2020 годзе фонд стаў магутным інструментам у абароне правоў спартсменаў, барацьбе з дыктатурай і прапагандай, а таксама ў прасоўванні дэмакратычных каштоўнасцяў праз спорт.
Сёння БФСС працягвае сваю важную місію: падтрымлівае беларускіх спартсменаў і спартыўных спецыялістаў, якія пацярпелі за сваю грамадзянскую пазіцыю, аказвае ім фінансавую, арганізацыйную і прававую дапамогу. За апошнія гады фонд дасягнуў значных поспехаў, уключаючы перанос міжнародных спартыўных спаборніцтваў з Беларусі, арганізацыю праграм падтрымкі ўкраінскіх спартсменаў падчас вайны і прыцягненне ўвагі сусветнай супольнасці да праблем, з якімі сутыкаюцца беларускія і ўкраінскія спартсмены.
Ваш унёсак можа дапамагчы:
Падтрымаць рэпрэсаваных спартсменаў: БФСС ужо прадаставіў больш за 500 000 еўра пацярпелым спартсменам, якія страцілі працу і былі вымушаныя пакінуць краіну, а таксама падтрымаў украінскіх спартменаў падчас вайны.
Арганізаваць юрыдычную дапамогу: Фонд паспяхова садзейнічаў атрыманню больш за 200 гуманітарных віз і афармленню больш за 30 спраў па міжнароднай абароне для беларускіх спартсменаў і грамадзянскіх актывістаў.
Падтрымаць маладых спартсменаў: Фонд дапамагае маладым беларускім і ўкраінскім спартсменам працягваць сваю кар’еру, нягледзячы на вайну і рэпрэсіі.
Падтрымайце Беларускі фонд спартыўнай салідарнасці сёння і дапамажыце нам працягнуць гэтую важную працу!