⚡️МAК ПРЫЗНАЎ ВЫНІКІ ВЫБАРАЎ ГЕНЕРАЛЬНАЙ АСАМБЛЕІ НАК БЕЛАРУСІ

Пра гэта паведамляе тэлеграм-канал НАК Беларусі.
Па выніках пасяджэння Выканкама Міжнароднага алімпійскага камітэта прынята наступнае рашэнне:

  1. Вынікі выбараў Генеральнай Асамблеі НАК Беларусі, якая прайшла 15 студзеня 2025 года, поўнасцю прызнаюцца.
  2. МAК дае НАК Беларусі доступ да ўсіх праграм па лініі Алімпійскай салідарнасці.
  3. На Генеральнай Асамблеі НАК Беларусі Прэзідэнтам арганізацыі пераабраны Віктар Лукашэнка, віцэ-прэзідэнтам — Дзмітрый Даўгалёнак.
  4. У склад новага Выканкама ўвайшлі прадстаўнікі спартыўнай грамадскасці ад летніх і зімовых відаў спорту як індывідуальных, так і камандных, члены камісіі спартсменаў. Сярод адзінаццаці выбраных членаў — тры алімпійскія чэмпіёны і два прызёры Гульняў.
  5. У цэлым адзначаецца станоўчая дынаміка ўзаемадзеяння і нармалізацыя адносін паміж НАК Беларусі і МAК.
  6. НАК Беларусі прадоўжыць працу з МAК і міжнароднымі федэрацыямі па пытанні больш хуткага вяртання беларускіх спартсменаў да міжнародных спаборніцтваў.

❗️Нелегітымны рэжым Лукашэнкі, не прызнаны ніводнай цывілізаванай краінай, працягвае закулісныя палітычныя гульні. Прызнанне Віктара Лукашэнкі прэзідэнтам НАК Беларусі адбылося акурат за месяц да выбараў прэзідэнта МAК – супадзенне? Хуан Антоніа Самаранч-малодшы, адзін з асноўных кандыдатаў, зацікаўлены ў атрыманні голасу Віктара Лукашэнкі.