⚡️МAК ПРЫЗНАЎ ВЫНІКІ ВЫБАРАЎ ГЕНЕРАЛЬНАЙ АСАМБЛЕІ НАК БЕЛАРУСІ
Пра гэта паведамляе тэлеграм-канал НАК Беларусі.
Па выніках пасяджэння Выканкама Міжнароднага алімпійскага камітэта прынята наступнае рашэнне:
- Вынікі выбараў Генеральнай Асамблеі НАК Беларусі, якая прайшла 15 студзеня 2025 года, поўнасцю прызнаюцца.
- МAК дае НАК Беларусі доступ да ўсіх праграм па лініі Алімпійскай салідарнасці.
- На Генеральнай Асамблеі НАК Беларусі Прэзідэнтам арганізацыі пераабраны Віктар Лукашэнка, віцэ-прэзідэнтам — Дзмітрый Даўгалёнак.
- У склад новага Выканкама ўвайшлі прадстаўнікі спартыўнай грамадскасці ад летніх і зімовых відаў спорту як індывідуальных, так і камандных, члены камісіі спартсменаў. Сярод адзінаццаці выбраных членаў — тры алімпійскія чэмпіёны і два прызёры Гульняў.
- У цэлым адзначаецца станоўчая дынаміка ўзаемадзеяння і нармалізацыя адносін паміж НАК Беларусі і МAК.
- НАК Беларусі прадоўжыць працу з МAК і міжнароднымі федэрацыямі па пытанні больш хуткага вяртання беларускіх спартсменаў да міжнародных спаборніцтваў.
❗️Нелегітымны рэжым Лукашэнкі, не прызнаны ніводнай цывілізаванай краінай, працягвае закулісныя палітычныя гульні. Прызнанне Віктара Лукашэнкі прэзідэнтам НАК Беларусі адбылося акурат за месяц да выбараў прэзідэнта МAК – супадзенне? Хуан Антоніа Самаранч-малодшы, адзін з асноўных кандыдатаў, зацікаўлены ў атрыманні голасу Віктара Лукашэнкі.