“Спартыўны сувірэнітэт Беларусі. Да чаго могуць прывесці доўгатэрміновыя санкцыі ў спорце?”

Як вядома, я не належу да прыхільнікаў санкцыйнага падыходу ў дачыненні да Беларусі і беларускага народу.

"/>
Аляксандр Апейкін
24.08.2024

Натуральна, што меры абмежавальнага характару могуць быць уведзены да шэрагу асобаў ці інстытутаў, датычных да парушэння правоў чалавека (гэта могуць быць візавыя санкцыі, часовае прыпыненне статусу, прыпыненне інстытуціянальнага супрацоўніцтва і гд). Але маштабныя эканамічныя санкцыі, якія былі накладзены на Беларусь з боку ЗША і Еўрапейскага саюзу, не маюць нічога агульнага з працэсам дэмакратызацыі і еўрапеізацыі Беларусі. Падтрымка і заклік да такіх санкцый з боку шэрагу прадстаўнікоў дэмакратычнага руху з’яляецца па-сутнасці антынацыянальным крокам.

Трэба сказаць, што эканамічныя санкцыі самі па сабе з’яўляюцца вельмі спрэчным міжнародным інструмантам. Няма аніякага кампрамісу між экспертамі датычна правомоцнасці і мэтазгоднасці гэтага інструманту. Напрыклад, многія палітолагі вызнаюць гэты палітычны сродак непрымальным, і даводзяць, што няма дагэтуль аніводнага станоўчага прыкладу, калі б санкцыі паспрыялі палітычным зменам таго ці іншага рэжыму. Падобных прыкладаў проста няма.

Ні санкцыі да СССР свайго часу, ні да ПАР, ні да Паўночнай Карэі не далі аніякага станоўчага эфекту. Названыя рэжымы (акрамя Карэі) разваліліся толькі пад уплывам унутраных працэсаў, змене эліт ды фактычнага змягчэння палітыкі Захаду да аўтарытарных краінаў. І толькі пасьля гэтага на хвалі адкрытасці там адбываліся зрухі.

Датычна санкцыяў у спартовай сферы, выключэнне ПАР з Алімпійскага камітэту ў 1970г. ды шэрагу спартыўных федэрацыяў закансервавала становішча на доўгія гады.

А названая краіна была папросту ізаляваная ад міжнародных спаборніцтваў. Толькі пасля падзення рэжыму апартэіду адбылося вяртаньне ПАР у міжнародны спорт, аднак больш 20-ці гадоў жыхары гэтай краіны былі па-за вялікім спортам.
Датычна Беларусі мы маем палітычныя санкцыі, перакінутыя ў спорт. Цікавы факт, але АБСЕ І ПАСЕ не вызналі Беларусь агрэсарам у вайне супраць Украіны. І тым не менш да беларусаў, якія ў гэтай гісторыі таксама ахвяры, ўжытыя такія і нават горшыя меры, чым да саміх злачынцаў. Нават калі выходзіць з катэгорыяў фармальнага права – у прынцыпе не могуць да беларусаў ужывацца такія ж меры як да дзяржавы-агрэсара.

І нават калі сыходзіць з фармальных катэгорыяў, падвязаны саюзнік Расеі – Беларусь уваходзіць толькі ў шасцёрку буйнейшых эканамічных партнёраў РФ.

Але няма аніякіх санкцыяў і нават мэсыджу на гэтую тэму – датычна Кітая, Індыі, Казахстана, Турэччыны, Кыргызстана, Ірана, Бразіліі, ААЭ, Саўдоўскай Аравіі.

Нешта грабавая цішыня датычна гэтых краінаў.

Датычна нашай дзяржавы ў спорце, як і ў іншых сферах, адбылося проста запіхвання беларусаў у расейскія чэмпіянаты ды спартакіяды, на арэны Азіяцкіх дзяржаў, у фэйквыя гульні БРІКС.

Ці адбыўся з-за гэтага рэгрэс у шэрагу відаў спорту? Без сумневу зараз беларускім спартоўцаў стала значна цяжэй патрапіць на міжнародныя спаборніцтвы ці ў еўрапейскія клубы, асабліва ў камандных відах спорту. Зменшылася канкурэнтнасць, а значыць і прафесійны рост атлетаў. Вымушаныя гульні на нейтральных пляцоўках, без гульцоў, прывялі да страты інтэрасу гледачоў. Бязумоўна гэта сказалася на выніках для тых жа футбалістаў. Заведама парушаецца спартыўны прынцып, беларускія каманды адразу пастаўленыя ў дыскрымінацыйныя ўмовы.

Такім чынам, Беларусь стала губляць так званы “спартыўны сувірэнітэт”. Пад гэтым паняццем маецца на ўвазе паўнавартаснае выкарыстанне магчымасцяў уласнай спартыўнай дыпламатыі, дэманстрацыя праз спартыўныя поспехі на міжнароднай арэне атрыбутаў самастойнай нацыі і незалежнай беларускай дзяржавы, праслаўленне беларусаў як роўнага сярод народаў свету.
Трэба канстатаваць, што павагі і сімпатыяў да заходніх дзяржаў, да еўрапейскіх суседзяў з боку беларусаў санкцыі дакладна не дадалі. І хоць на незалежных рэсурсах сарамліва замоўчваюць соцапытанні, але заходнія службы ўсё ж праводзяць такую працу. Дык вось, такога нізкага рэйтынгу Захаду і Еўрапейскіх інстытутаў у Беларусі ніколі не было. Дамінуе пазіцыя нейтралітэту, на другім месцы нейкі ўзровень партнёрства з Расеяй. Калі задача была ў гэтым – то яна ўжо значнай мерай дасягнутая. Ні пра які рост апазіцыйных настрояў ці патрабаванняў дэмакратызацыі з боку насельніцтва санкцыі не далі. Наадварот, назіраецца рост даверу да дзеючых уладаў. Беларусы проста зразумелі, што разлічваць варта толькі на ўласныя сілы.

Цяжка казаць, як менавіта спартыўныя санкцыі адаб’юцца ў доўгатэрміновай перспектыве, бо падобныя санкцыі ў спорце яшчэ ні да каго не ўводзіліся за выключэннем ПАР. Аднак там гэта ні да чаго не прывяло, акрамя ізаляцыі.

Рэжым змяніўся пад уплывам зусім іншых працэсаў.