Беларускі самбіст Эдуард Куцко стаў чэмпіёнам Еўропы ў раздзеле баявога самба.

На турніры ў Лімасоле (Кіпр) ён адолеў сапернікаў з Босніі, Сербіі і Арменіі, а ў фінальным паядынку ўпэўнена перамог расіяніна Аляксея Іванова з лікам 8:0.

Для беларускай каманды, якая выступае ў нейтральным статусе, гэта ўжо другое золата на турніры.
Раней чэмпіёнкай Еўропы стала Марыя Кандрацьева.
Усяго беларускія спартоўцы заваявалі 10 медалёў: 2 залатыя, 1 срэбны і 7 бронзавых.