19 кастрычніка пройдзе ўжо трэці «Кубак Івуліна»

У 2022 годзе беларусы арганізавалі гэты турнір у знак салідарнасці з Аляксандрам Івуліным і тысячамі іншых палітвязняў, якія апынуліся ў беларускіх турмах.

Тады ў самым першым турніры кубак заваявала каманда Беларускага фонда спартыўнай салідарнасці.

🗣Год таму «Саша выйшаў», але колькасць палітвязняў не паменшылася.

🗣Зараз людзей пачалі выпускаць па памілаваннях, але ў цэлым сітуацыя не мяняецца. У Беларусі па-ранейшаму мінімум 1320 палітвязняў.

🗣І калі ў 2022 годзе, знаходзячыся за дротам, я стаў чэмпіёнам калоніі па міні-футболе, то цяпер «жоўтабірачным» забаронена нават набліжацца да пляцоўкі. Таму мы будзем гуляць за іх. Гучыць пафасна, але калі знаходзішся там, неверагодна прыемна атрымліваць весткі, што пра цябе памятаюць тут.

Зарэгістрыравацца як каманда на спаборніцтвы можна па спасылцы:

🔗 https://docs.google.com/forms/d/e/1FAIpQLSeLXX3RKphyzBiNRYbMB_HOTDMFHIcj_GZXT5hBEQ8xjwZtow/viewform