Найлепшай лёгкаатлеткай свету 2024 года прызнана ўкраінка Яраслава Магучых.
Пра тое, што алімпійская чэмпіёнка Яраслава Магучых з Украіны стала ўладальніцай сусветнага тытула — найлепшая лёгкаатлетка ў небегавых дысцыплінах, — паведаміла Міжнародная асацыяцыя лёгкаатлетычных федэрацый.
У фінале галасавання Яраслава Магучых апярэдзіла бельгійку Нафісату Тіам, якая стала алімпійскай чэмпіёнкай Гульняў-2024 у семібор’і.
Яраслава была намінаваная на прэмію World Athletics трэці год запар, але атрымала гэты прыз упершыню.
Нагадаем, раней яна была прызнана найлепшай еўрапейскай лёгкаатлеткай 2024 года.
Беларускі фонд спартыўнай салідарнасці віншуе Яраславу з новым тытулам і выдатным дасягненнем! ⚡️