22 чэрвеня на Grandma’s Marathon у Дулуце (ЗША) беларуская атлетка Вольга Мазуронак паказала вынік 2:23:52.

Яе вынік апынуўся на 2 секунды хутчэй за папярэдні нацыянальны рэкорд, які яна ўсталявала ў 2016 годзе падчас Лонданскага марафону.

Цікава адзначыць, што траса ў Дулуце не адпавядае патрабаванням для прызнання сусветных рэкордаў, паколькі прамая адлегласць паміж стартам і фінішам перавышае 50% ад марафонскай дыстанцыі.

Аднак пры ўсталяванні нацыянальных рэкордаў і нарматываў, згодна з правіламі World Athletics, гэта не ўлічваецца. Адзіная ўмова — розніца ў вышыні паміж стартам і фінішам не павінна перавышаць 42 метры. У Дулуце гэты паказчык складае 34 метры.

Віншуем Вольгу з новым дасягненнем! 💪