У БФСС мы адзначаем неверагодныя дасягненні жанчын ва ўсіх сферах жыцця, уключаючы спорт, дзе яны працягваюць рабіць прарывы.
Вялікім крокам наперад для жаночага баскетболу стала рашэнне WNBA, што з 2025 года фіналы будуць пашыраны да серыі з сямі матчаў — упершыню ў гісторыі лігі. Гэта важны момант, які сведчыць пра тое, што жаночы баскетбол дасягае ўзроўню мужчынскіх спаборніцтваў.
Серыя будзе прытрымлівацца фармату 2-2-1-1-1: каманда з вышэйшым пасевам прыме першы, другі, пяты і сёмы матчы, а каманда з ніжэйшым пасевам прыме трэці, чацвёрты і шосты. Гэты новы фармат адлюстроўвае рост статусу WNBA і павелічэнне попыту на жаночы баскетбол.

WNBA. fever.wnba.com.
Але гэта не ўсё. WNBA таксама пашырае рэгулярны сезон з 40 да 44 гульняў у адказ на велізарную цікавасць з боку заўзятараў. Гэта супадае з дэбютам новай каманды — Golden State Valkyries, якая далучыцца да лігі. Камісар WNBA Кэці Энгельберт адзначыла: «Мы назіраем неверагодны попыт на баскетбол WNBA: усё больш гарадоў хочуць стварыць свае каманды, фанаты запаўняюць арэны, а анлайн-інтарэс да лігі б’е рэкорды. Цяпер самы ідэальны час, каб павялічыць сезон і даць нашым заўзятарам фармат фінальнай серыі, які яны прывыклі бачыць у іншых відах спорту».
Акрамя таго, зменіцца і фармат першага раўнду плэй-оф, дзе раней каманда з вышэйшым пасевам прымала першыя дзве гульні. Цяпер жа падчас серыі 1-1-1 абедзве каманды атрымаюць магчымасць згуляць дома, што гарантуе хатні матч для кожнага калектыву.

Кэйтлін Кларк, зорка WNBA. Clark. fever.wnba.com GettyImages.
Значны ўклад у папулярнасць лігі зрабіла зорачка Fever Кейтлін Кларк, чые выступленні захапілі фанатаў па ўсім свеце. Гэта прывяло да заключэння значнай дамовы аб правах на трансляцыю з ESPN, NBC і Amazon на суму 2,2 мільярда даляраў на 11 гадоў. Пад новай дамовай паўфіналы і фіналы WNBA будуць транслявацца на Disney, NBC і Prime Video, што дасць магчымасць яшчэ большай колькасці людзей сачыць за жаночым баскетболам.
Хаця ESPN, Disney, NBC і Prime Video могуць быць недаступныя ў Беларусі, заўсёды ёсць спосабы глядзець спорт онлайн!
Гэтыя змены — доказ таго, што жаночы спорт дасягае новых вышынь, і мы ганарымся тым, што падтрымліваем жанчын, якія робяць гісторыю.