Абмежаванні могуць датычыцца непасрэдна людзей, якія маюць парушалі правы спартоўцаў або падтрымлівалі ваенную агрэсіі супраць Украіны. Усе астатнія спартоўцы, якія прытрымліваюцца прынцыпаў нейтральнасці, зацверджаных МАК, маюць поўнае права на ўдзел. Больш за тое, такі ўдзел адпавядае нашым нацыянальным інтарэсам.

Чаму адпавядае? Ёсць такое паняцце, як “спартыўны суверэнітэт”. Гэта магчымасць народаў быць роўнапраўна прадстаўленымі на міжнародных спартыўных падзеях. Сюды ўваходзіць і ўласная спартыўная дыпламатыя, і дэманстрацыя атрыбутаў нацыянальнай незалежнасці. Удзел беларусаў у Алімпіядзе і любым іншым міжнародным спартыўным мерапрыемстве — магчымасць падкрэсліць, што мы самастойная нацыя, а Беларусь як дзяржава не страціла свой суверэнітэт. У цяперашніх няпростых геапалітычных абставінах гэта вельмі важна.

Наш спорт зараз у крытычным стане. Адсутнасць паўнавартаснай міжнароднай спаборніцкай практыкі вельмі моцна адбіваецца на ўсёй спартыўнай сістэме. Натуральна, лакальныя спаборніцтвы не могуць у поўнай меры замяніць міжнародныя старты.
Калі такая ізаляцыя працягнецца яшчэ некалькі гадоў, Беларусь адкоціцца на далёкія пазіцыі ў сусветным спорце, а вяртанне на папярэдні ўзровень запатрабуе сур’ёзных высілкаў спецыялістаў і высокіх выдаткаў беларускіх падаткаплацельшчыкаў.