Штогод 30 верасня мы адзначаем Дзень спартыўнай салідарнасці. Менавіта ў гэты дзень у 2020 годзе была затрыманая беларуская спартоўка, вядомая баскетбалістка Алена Леўчанка. Шматлікія атлеты ў той дзень выказалі пратэст. Сталічны гандбольны клуб “Віцязь” у знак салідарнасці з затрыманай баскетбалісткай адмовіўся выйсці на матч чэмпіянату Беларусі супраць магілёўскага клуба “Машэка”.
Тады гэтая падзея аб’яднала ўсю спартыўную супольнасць Беларусі. Каб падтрымаць Алену і выказаць салідарнасць з усімі, хто змагаецца за справядлівасць, спартоўцы стварылі некалькі буйных грамадскіх ініцыятыў і кампаній для абароны правоў чалавека і Алімпійскай хартыі.
Спорт — гэта не толькі перамогі і рэкорды, але і каштоўнасці, якія мы ўсе падзяляем: салідарнасць, чэсная барацьба, павага да грамадзянскіх правоў і смеласць 🙌
Беларускі фонд спартыўнай салідарнасці зычыць сёння ўсім здароўя, аб’яднання і жыццёвых перамог!