Сяргей Ражок, былы паўабаронца ўкраінскай моладзевай зборнай і экс-гулец беларускіх клубаў «Мінск» і «Белшына», загінуў ва Украіне, абараняючы радзіму ў шэрагах УСУ.

Сяргей Ражок. Фота з адкдрытых крыніц.
Сяргей пачынаў футбольную кар’еру ў акадэміі кіеўскага «Дынама» і гуляў за шэраг украінскіх клубаў. У 2012 годзе ён пераехаў у Беларусь, дзе выступаў за «Мінск», «Нёман», «Віцебск», «Гомель» і «Смалявічы», завяршыўшы кар’еру ў 2018 годзе. У складзе клуба «Мінск» Ражок выйграў Кубак Беларусі.
Па словах Бучанскай раённай асацыяцыі футбола, Украіна страціла не толькі выдатнага футбаліста, але і сапраўднага патрыёта і героя.
Сяргей загінуў яшчэ у студзені 2024, але героі жывуць вечна.