Тры гады таму Расeя развязала поўнамаштабную вайну супраць Украіны.
За гэты час сотні тысяч людзей сталі ахвярамі расейскай агрэсіі. Сярод іх – сотні ўкраінскіх спартсменаў. Яны прадстаўлялі сваю краіну на арэнах свету, але сталі на яе абарону са зброяй у руках. Шмат хто з іх не вярнуўся з фронту.
Беларускі фонд спартыўнай салідарнасці рашуча стаіць на баку ўкраінскага народа ў гэтай несправядлівай вайне. Мы падтрымліваем і ўкраінскіх, і беларускіх дабраахвотнікаў і валанцёраў, якія змагаюцца за вольную і незалежную Украіну супраць агрэсара.
Гэта барацьба за свабоду, за права кожнага народа жыць без страху і прыгнёту. І мы ўпэўненыя – Украіна пераможа.
Mір – справядлівы і непазбежны – прыйдзе хутчэй, чым здаецца. Агрэсары панясуць заслужанае пакаранне, а Украіна зноў будзе квітнець: у спорце, у жыцці, у будучыні. І ніхто не адбярэ ў яе права на свабоду і незалежнасць.