TЭРМІНОВЫ ЗБОР ДЛЯ АТЛЕТАЎ У ВЫГНАННІ

Абноўлена ў 24.10.2024

€30 of €10.000 raised

Іншая сума

Выберыце спосаб аплаты
Асабістая інфармацыя

Credit Card Info
This is a secure SSL encrypted payment.

Усяго ахвяраванняў: €25,00

Падтрымайце беларускіх спартоўцаў у выгнанні: заклік да неадкладнай дапамогі.

Наша арганізацыя атрымлівае ўсё больш запытаў на фінансавую дапамогу ад прадстаўнікоў спартыўнай супольнасці, якія вымушана апынуліся за мяжой ці страцілі права на прафесію ў Беларусі. Нашы рэсурсы заўсёды былі абмежаваныя, але мы рабілі ўсё магчымае, каб дапамагчы. 

З 2020 году Беларускі фонд спартыўнай салідарнасці (BSSF) прадастаўляе разнабаковую дапамогу шматлікім беларускім спартоўцам і спартыўнаму персаналу. Гэта свабодныя атлеты, якія ў Беларусі патрапілі пад рэпрэсіі і былі вымушаныя пакінуць радзіму за сваю грамадзянскую пазіцыю. Яны – адважныя людзі, многія з якіх прадстаўлялі Беларусь на міжнароднай арэне. Але цяпер яны апынуліся ў цяжкім становішчы за мяжой: многім з іх не хапае сродкаў на жыццё, аплату арэнды і рахункаў.

Таму мы запускаем гэты тэрміновы збор сродкаў. Кожны ваш унёсак пойдзе непасрэдна на дапамогу беларускім спартоўцам і іх сем’ям, якія знаходзяцца ў крытычным становішчы. Гэта людзі, якія былі вымушаны пакінуць усё — кар’еру, дом, супольнасць — толькі таму, што яны не маглі маўчаць. Ім патрэбна наша агульная падтрымка зараз як ніколі.

Вы можаце зрабіць ахвяраванне і падзяліцца гэтым заклікам са сваімі знаёмымі праз сацыяльныя сеткі. 

Ахвяруйце зараз і дапамажыце беларускім спартоўцам перажыць гэтыя цяжкія часы.

Дзякуем за вашу падтрымку!

Беларускі фонд спартыўнай салідарнасці