ВАРТАЎНІК З МІНСКА: ТАЛАПІЛА ДЭБЮТАВАЎ У НХЛ І ПРЫНЁС «ВАНКУВЕРУ» ПЕРАМОГУ

Беларускі брамнік Mікіта Талапіла выйшаў на лёд у складзе «Ванкувер Кэнакс» у НХЛ упершыню – і адразу адзначыўся перамогай. 25-гадовы мінчук дапамог сваёй камандзе абыграць «Сан-Хасэ Шаркс» з лікам 2:1 у авертайме.

«Каб шчыра – асаблівага хвалявання не было. Я гуляю ў хакей кожны дзень. Перад матчам, канешне, крыху нерваў было, але калі выходжу на лёд, усё адыходзіць. Я проста сканцэнтраваны. Проста раблю сваю працу», – сказаў Талапіла пасля матча.

Для беларуса гэта быў сапраўдны момант гонару. На трыбунах яго падтрымлівалі жонка і сябры. А вось бацькі, на жаль, не змаглі прыехаць.

«Атрымліваць візы для нас вельмі складана, – тлумачыць Нікіта. – Але ўпэўнены, яны глядзелі гульню дома ў Мінску. Пятая раніцы, хіба што не спалі ўсю ноч. Думаю, мама хвалявалася нават больш, чым я».

У сакавіку 2023 года Талапіла падпісаў двухгадовы кантракт з «Кэнакс» на $1,9 мільёна. Гэтую частку кар’еры ён правёў у фарм-клубе каманды, «Эббатсфорд Кэнакс», які выступае ў Амерыканскай хакейнай лізе.

У гэтым сезоне ён правёў 38 матчаў за «Эббатсфорд»: 

  • перамогi: 18
  • сярэдняя колькасць прапушчаных шайбаў: 2,68
  • працэнт адбітых кідкоў: 90.1
  • «сухія» гульні: 4

У дэбютным матчы за «Ванкувер» Талапіла зрабіў 15 сэйваў і прапусціў толькі раз: пасля магутнага кідка ў выкананні Макліна Ceлебрыні падчас большасці.

«Вельмі рады, што атрымаў гэты шанец. Шлях быў доўгі, але я задаволены, што зрабіў. Цяпер трэба працаваць яшчэ больш – летам, у «Эббі», паўсюль. Хачу добра праявіць сябе ў плэй-оф і працягваць будаваць кар’еру. Гэтая гульня дакладна дадала мне ўпэўненасці», – сказаў Нікіта.

Галоўны трэнер «Кэнакс» Рык Токет адзначыў спакойную і надзейную гульню беларускага брамніка: «Ён быў вялікі і добры. Такія матчы, калі мала працы, – самыя складаныя для вартаўнікоў. Але ён справіўся вельмі добра».

Mікіта Талапіла – чарговы прадстаўнік Беларусі, які заявіў пра сябе на высокім узроўні, нягледзячы на ўсе перашкоды. Усe беларусы ганарацца Мiкiтам.