Беларускі хакеіст Арцём Ляўшуноў адзначыўся пераможнай шайбай у авертайме свайго першага матчу ў плэй-оф Кубка Колдэра.

Выступаючы за «Рокфaрд АйсХогс» – фарм-клуб «Чыкага Блэкхокс»  у Амерыканскай хакейнай лізе (AHL) – Ляўшуноў прынёс камандзе перамогу над «Чыкага Вулвз» 🐺 з лікам 2:1 (OT).

Рашучы кідок беларуса трапіў у вароты за 12 секунд да заканчэння меньшасці, якую «Вулвз» атрымалі за затрымку гульні. Ляўшуноў нанес дакладны кідок з зоны над правым колам, і шайба прайшла скрозь абарону «Чыкага» і перамагла галкіпера Спенсера Марціна.

«Рокфaрд» выйшаў наперад у серыі да дзвюх перамог – 1:0 і цяпер вяртаецца дадому, дзе ўжо ў пятніцу можа завяршыць серыю на сваю карысць.

Нягледзячы на важны гол, Арцём Ляўшуноў не трапіў у тройку найлепшых гульцоў сустрэчы.