Эканамічны форум — адна з галоўных падзей такога тыпу ў Цэнтральнай Еўропе, якая надае пляцоўку для сустрэч найбольш важных дзеячаў са свету палітыкі, бізнесу, СМІ, навукі і культуры.

🗣 Сёлета амаль 6000 чалавек пацвердзілі сваю прысутнасць у Карпачы і прынялі ўдзел у амаль 600 панэлях, дэбатах, дыскусіях, сустрэчах з аўтарамі і прэзентацыях.

Анатоль Котаў, кіраўнік міжнароднага дэпартаменту Беларускага фонда спартыўнай салідарнасці, удзельнічаў у адной з панэльных дыскусій на тэму прапаганды і беларускага грамадства.

Вось да якіх вынікаў прыйшлі спецялісты:

🗣Па выніках сацыялагічных апытанняў быў праведзены аналіз таго, наколькі беларускае грамадства паддаецца прапагандзе. На гэтым фоне спартовая супольнасць у Беларусі аказалася найбольш устойлівай і эфектыўна супраціўляецца ўплыву прапаганды.