Запрашэнне ад «Пaкрова Амп»:

24 і 25 траўня «Пaкрова Амп» гуляе ў Варшаве.
Прыходзьце падтрымаць каманду ў трэцім туры чэмпіянату Польшчы па ампфутболе.
Нам вельмі патрэбна ваша прысутнасць, вашы галасы і ваша сіла!

Уваход вольны!

📍 Дзе:
Boisko OSiR Targówek,
вул. Łabiszyńska 20, Варшава

📅 Калі (польскі час):
24 траўня:
⏰ 9:30 – Завіша vs Пaкрова
⏰ 13:40 – Шльонск vs Пaкрова

25 траўня:
⏰ 14:10 – Варта vs Пaкрова
⏰ 16:30 – Легія vs Пaкрова

🦿 «Покрова Амп» – каманда з Львова, якая гуляе ў футбол на мыліцах. 80 адсоткаў гульцоў – гэта ветэраны і вайскоўцы з ампутацыямі або парушэннем функцый канечнасцяў.

Пасля кожнай гульні мы чакаем вашых усмешак, абдымкаў і гучнага «У-КРА-І-НА!»

Ад Беларускага фонду спартыўнай салідарнасці:
Беларусы ў Варшаве і іншых гарадах Польшчы, далучайцеся! Падтрымаем нашых суседзяў, сяброў і партнёраў на полі і па-за ім.

Гэта магчымасць выказаць салідарнасць праз спорт – будзем разам на трыбунах!