Міжнародная федэрацыя дзюдо (IJF) прыняла рашэнне аднавіць права расійскіх спартсменаў выходзіць на міжнародныя турніры з нацыянальнымі сцягам, гімнам і сімволікай.
Адпаведна да рашэння, якое ўступіць у сілу ўжо на турніры “Вялікага шлема” ў Абу-Дабі (28–30 лістапада 2025), расіяне зноў атрымаюць паўнавартаснае нацыянальнае прадстаўніцтва.
У паведамленні IJF адзначана, што рашэнне адлюстроўвае імкненне да справядлівасці, празрыстасці і вяртання да асноўных каштоўнасцяў спорту — сяброўства, павагі і адзінства.
Нагадаем, што пасля пачатку вайны ў 2022-м IJF спачатку забаніў усе спаборніцтвы ў Расіі, а расійскім і беларускім атлетам дазволіў выступаць толькі пад сцягам IJF або ў нейтральным статусе.


