Адно з найбуйнейшых французскіх выданняў «Le Monde», якое выдаёцца з тыражом 364 240 экзэмпляраў, выпусціла вялікі матэрыял пра беларускую атлетку Крысціну Ціманоўскую.

Krystsina Tsimanouskaya, lors des championnats d’Europe d’athlétisme, à Rome, le 12 juin 2024.  MICHAL LAUDY / PRESSFOCUS / NEWSPIX.PL

Зараз Крысціна выступае на Алімпійскіх гульнях у Парыжы пад сцягам Польшчы, аднак выданне нагадвае пра апошнюю Алімпіяду атлеткі ў Токіа — калі Крысціну гвалтоўна намагаліся вывезці ў Беларусь за крытыку спартыўных чыноўнікаў.
«Атлетка, якая кідает выклік аўтакрату Аляксандру Лукашэнку» — менавіта так «Монд» называе Ціманоўскую.

Калі я думаю пра тое, што здарылася ў Токіо, я губляю сон. Я проста не хацела патрапіць у турму.