Сёння, 5 жніўня, мы віншуем з юбілеем не проста гандбаліста і трэнера, а моцнага чалавека, лідэра і голас сумлення ў беларускім спорце. 
Канстанцін – гэта той, хто паказаў, што сапраўдны спартсмен – гэта не толькі пра сілу і перамогі на пляцоўцы, але і пра мужнасць сказаць «не» несправядлівасці, пра гатоўнасць заставацца верным сваім прынцыпам.
У свае 40 гадоў Канстанцін ўвасабляе вопыт і сілу, гарт і натхненне для іншых. Чалавек вялікай волі і смелых учынкаў!
Зычым Канстанціну падтрымкі ад сяброў і блізкіх, новых магчымасцяў і адчування, што ён на правільным шляху!