У Генпракуратуры прайшло пасяджэнне камісіі, якая разгледзела звароты грамадзян Беларусі за мяжой па пытаннях іх правапарушэнняў.

Паведамляецца, што камісія дазволіла вярнуцца ў футбол двум спартоўцам — Станіславу Драгуну і Андрэю Хачатурану.

 

Калаж: "Позірк" (фота: fcbate.by і sport5.by)

Калаж: “Позірк” (фота: fcbate.by і sport5.by)


Станіслаў Драгун
— былы капітан беларускай зборнай, ён шмат гадоў гуляў за БАТЭ, а потым за сваю пазіцыю ў 2020-м трапіў у чорныя спісы Мінспорту. Ён скончыў кар’еру яшчэ ў 2023 годзе, але камісію Шведа гэта не збянтэжыла.

Хачатуран — яшчэ адзін гулец, які трапіў у чорныя спісы Мінспорту. Былы паўабаронца «Тарпеда-БелАЗ» і экс-гулец зборнай, ён цяпер выступае за «Макслайн» — клуб першай лігі з Рагачова.

Паведамляецца, што камісія прыняла такое рашэнне ў сувязі з “актыўным удзелам” названых спартсменаў у “важных грамадска-патрыятычных мерапрыемствах, скіраваных на падтрымку дзяржаўнага ладу, выкананне Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, павагу да дзяржаўных сімвалаў і нацыянальных традыцый краіны, а таксама развіццё беларускага спорту і годнае прадстаўленне Рэспублікі Беларусь на спартыўных спаборніцтвах”.