На днях у Менск прыязджалі зоркі сусветнага футболу, а таксама адбыўся матч беларускай каманды “Юні Ікс Лабс” з юнацкай зборнай бразільскіх футбольных акадэміяў.
На жаль апошнія матчы беларускай зборнай па футболу ды выступ клубаў на еўракубках прынеслі шмат разчараванняў, хоць нядаўнія матчы “Дынама” ды “Нёмана” крыху збалансавалі сітуацыю. І тым не менш ясна, што беларускі футбол за апошнія гады моцна прасеў.
На супольнай прэс – канферэнцыі з беларускага боку браў удзел Аляксандр Бараўля, намеснік Міністра спорту, а таксама Дзмітрый Баскаў…Паказальна, што ў праведзенай у Менску футбольнай акцыі фактычна не была задзейнічаная Беларуская федэрацыя футболу.
З бразільскага боку былі прадстаўленыя футбольныя суперзоркі – Рамарыо, Эдмілтан, Кураньі. Дарэчы спадар Рамарыо ня толькі былая футбольная зорка, але і палітык (ён сенатар і былы Мінстр спорту). Таксама на прэс-канферэнцыі прысутнічаў Амбасадар Бразіліі ў Беларусі Паўла Фернанда Дыас Ферэс.
Былі агучаныя тэзісы магчымага супрацоўніцтва між дзвума краінамі ў футболе.
Рамарыо заявіў:
-Вельмі прыемна сёньня быць у Беларусі. Вялікі дзякуй нашаму амбасадару, які запрасіў нас у гэтую краіну. Я хачу сказаць, наколькі важна для мяне быць часткай гэтага мерапрыемтсва.
Пасьля яго выступіў генеральны дырэктар праекту Blockchain Sporte Ecosystem Зьміцер Саксонаў:
-Адназначна будзе матч беларускіх і бразільскіх легенд. Я мяркую, гэта будзе ўвосень, бо гэта час выхаду нашага праекту ў свет. У верасні будзе шэраг яскравых падзеяў у Бразіліі. Канешне, у планах мерапрыемства з легендамі сусветнага футболу ў Менску. І гэта будзе адзін з самых яскравых івентаў у Беларусь увогуле.
Браў слова і бразільскі немец Кевін Кураньі:
-…У курсе таго, што ўзровень гульні ў вашай краіне крыху прасеў, але гэта толькі пацвярджае той факт, што нам трэба працаваць разам, каб ізноў яго (гэты ўзровень) узняць.
Футбольны фестываль фармальна быў увязаны пад матч каманды другой лігі “Юні Ікс Лабс”. Клуб зьяўляецца пілотным праектам акадэміі Blockchain Sports Foooball у Беларусі. Сама акадэмія вядомая сваімі інавацыйнымі тэхналогіямі з выкарыстаньнем перадавых тэхналогіяў, якія разпрацоўвае беларуская ІТ-кампанія X-Labs Inc.
А футбольны карнавал у сталіцы Беларусі адбыўся вельмі цікавы.Толькі каб атрымаць аўтографы ўзнікла чэрга ў некалькі тысячаў чалавек.
Еўразвяз ды еўрапейскія футбольныя клубы апасаюцца з-за санкцыяў супрацоўнічаць з беларускім футболам. Але краіны БРІКС, куды ўваходзіць вядучая футбольная краіна Бразілія, з легкасцю ідуць на кантакт. Трэнд на супрацу з Бразіліяй ужо прывёў да падпісання кантрактаў з маладымі бразільскімі зоркамі, ідзе гаворка пра выкарыстаньне досьведу трэнерскай школы бразільцаў.
На базу “Дынама” Менск прыехалі адразу тры маладыя бразільскія гульцы, 19-ці гадовы форвард Марсэла Барбоса Жуніар ды яго 18-ці гадовы калега Рабісон Катальі Фільо. Праглядаецца таксама абаронца Марсіо Алесандро Серыяно з футбольнага клуба “Ітумбіара”, які выступае ў вышэйшай лізе штату Гойя ды серыі “С” чэмпіянату Бразілі. Разам з хлопцамі прыязжае былы гулец “Дынама” Эду, які курыруе футбольную школу ў Бразіліі. Стала вядома, што праз пасярэдніцтва камапаніі Blockchain Sports Foooball яшчэ шэраг бразільцаў папаўняюць беларускія футбольныя клубы.