Гэта яго 17-я залатая ўзнагарода на Паралімпіядзе.

У Парыжы на дыстанцыі 100 м батэрфляем у класе S13 Ігар паказаў найлепшы час — 54.13 секунды.

Ігар Бокій заваяваў залаты медаль на Паралімпійскіх гульнях

Ігар Бокій заваяваў залаты медаль на Паралімпійскіх гульнях. Фота прадастаўлена @Para_Swimming на X.

Вось як ён каментуе перамогу:

🗣Гэта першы старт за доўгі час — было хвалююча і цяжка. Жадаў, вядома, праплысці па “асобніку”, але не атрымалася. Спадзяюся, далей буду выступаць больш упэўнена.

🗣Адчуваю невялікую стомленасць. А эйфарыя ад поспеху, зразумела, таксама прысутнічае. Ты ж працуеш чатыры гады на знос, нагружаеш арганізм, рыхтуешся паказаць свой максімум на гэтых асноўных стартах, таму ў любым выпадку перамогі вельмі важныя. Менавіта яны надаюць сілы працаваць далей.

🗣Жадаю як мага даўжэй заставацца на сваіх дыстанцыях чэмпіёнам. Моладзь жа падрастае, а я не маладзею. Паглядзім, наколькі доўга яшчэ ўдасца пратрымацца.