Зборная Беларусі па міні-футболе сёння правядзе стартавы паядынак кваліфікацыі да чэмпіянату Еўропы, які пройдзе ў 2026 годзе.

Каманда Аляксандра Чэрніка ў стартавай гульні другой кваліфікацыйнай групы згуляюць у сіцылійскай Катаніі ў комплексе “Palacatania” з адным з фаварытаў турніру зборнай Італіі.

Сёння, 30 студзеня, у 22:00 па мінскім часе ў Катанні прагучыць стартавы свісток у матчы. Сустрэчу разважаць арбітры з Чэхіі Анджэй Чэрны, Ян Крыжа і Філіп Неснера. У шасці папярэдніх сустрэчах італьянцы нязменна перамагалі беларусаў. Агульная розніца мячоў – 8:22.

Нагадаем, у Італію на матч з гаспадарамі пляцоўкі адправіліся 14 футбалістаў:

Брамнікі: Аляксандр Антонаў (Менск), Аляксей Лукша (Сталіца).
Палявыя гульцы: Максім Батурын (Вітэн), Руслан Гаркун (Ахова-Дынама), Юрый Дубкоў (ВРЗ), Арцём Козел (Сталіца), Сяргей Крыкун (КПРФ, Расія), Аляксей Пінчук (ВРЗ), Уладзіслаў Селюк (ВРЗ), Андрэй Семянюк (Мінск), Дзмітрый Шведка (КПРФ, Расія), Дзмітрый Шыманоўскі (ВРЗ), Ігар Шчарбіч (Сталіца), Арцём Якубаў (Сталіца)

У нашай групе ўжо згуляны першы матч. На старце спаборніцтваў фіны разграмілі на выездзе мальтыйцаў з лікам 5:0.

Пасля завяршэння групавога этапа прамыя пуцёўкі ў фінальную стадыю кантынентальнага першынства атрымаюць пераможцы 10 чацвёрак. Яшчэ чатыры пропускі разыграюць восем найлепшых каманд, якія фінішуюць другімі ў сваіх групах.