Беларускі нападнік «Вашынгтона» працягвае пісаць гісторыю!
У матчы супраць «Дэтройта» (4:1) Аляксей Пратас аформіў дзве галявыя перадачы – на 49-й (2:1) і 55-й (3:1) хвілінах, дадаўшы чарговыя ачкі ў сваю статыстыку.
На лёдзе ён правёў 16 хвілін 33 секунды (18 змен), набраў 2 (0+2) ачкі, нанёс два кідкі ў створ варот, адзін – міма, і завяршыў сустрэчу з паказчыкам карыснасці «+1».
Цяпер у яго актыве 61 (29+32) ачко ў 68 матчах гэтага сезону НХЛ, 18 хвілін штрафу і ўражлівы паказчык карыснасці «+42».
Гэта дасягненне дазволіла яму перасягнуць рэкорд Ягора Шаранговіча, які ў мінулым сезоне назапасіў 59 (31+28) ачкoў у 82 матчах. Але гэта яшчэ не мяжа! Да беларускага снайперскага рэкорду ў рэгулярным сезоне НХЛ Прoтасу засталося забіць усяго дзве шайбы, а наперадзе яшчэ 14 матчаў.
Ці зможа ён усталяваць яшчэ адно дасягненне? Сачыце за гульнямі «Вашынгтона»!