Збор сродкаў ля пацярпелых у Польшчы


€30 of €10.000 raised

Іншая сума

Выберыце спосаб аплаты
Асабістая інфармацыя

Credit Card Info
This is a secure SSL encrypted payment.

Усяго ахвяраванняў: €25,00


Шаноўныя сябры,

Шторм “Барыс” выклікаў разбуральныя паводкі па ўсёй Цэнтральнай Еўропе. Таксама моцна пацярпелі паўднёва-заходнія рэгіёны Польшчы, уключаючы Ўроцлаў і прылеглыя раёны ды мястэчкі. Многія польскія сем’і страцілі свае дамы і маёмасць, іх чакае доўгі шлях да аднаўлення. 

Як арганізацыя, заснаваная на салідарнасці і ўзаемападтрымцы, Беларускі фонд спартыўнай салідарнасці імкнецца рэагаваць на любыя грамадскія выклікі. Таму мы пачынаем кампанію па збору сродкаў, каб аказаць непасрэдную падтрымку людзям Польшчы, якія пацярпелі ад гэтай катастрофы.

Чаму Польшча? Чаму цяпер?

Польшча для многіх была маяком бяспекі і падтрымкі, а цяпер ёй самой патрэбна дапамога. Паўднёва-заходні рэгіён Польшчы моцна пацярпеў ад шторму «Барыс». Дамы затоплены, сродкі да існавання знішчаны, а мношія сем’і адчайна маюць патрэбу ў дапамозе. Разбурэнні велізарныя і аднаўленне зойме працяглы час.

Як ваша ахвяраванне дапаможа

Сродкі, сабраныя ў рамках гэтай кампаніі, пойдуць непасрэдна на падтрымку муніцыпальных бюджэтаў гарадоў, якія найбольш пацярпелі ад шторму, такіх як Уроцлаў, Валбжых, Легніца, Клодзка і іншыя. Вашы ахвяраванні дапамогуць забяспечыць:

Часовы прытулак для перамешчаных сем’яў;
Ежу і чыстую ваду для тых, хто мае патрэбу;
Медыкаменты для параненых і пацярпелых;
Намаганні па аднаўленні дамоў і інфраструктуры;

Кожны ўнёсак дапаможа аднавіць жыццё сем’яў у гэтых рэгіёнах. 

Чаму мы просім вашай падтрымкі

Беларускі фонд спартыўнай салідарнасці заўсёды выступаў за адзінства і дапамогу іншым падчас крызісных падзей. Мы аказвалі падтрымку беларускаму грамадству пасля мірных пратэстаў у Беларусі ў 2020 годзе, падтрымлівалі ўкраінскі народ пасля расейскага ўварвання ў лютым 2024 года, а сёння лічым сваім абавязкам выказаць салідарнасць з Польшчай, якая пацярпела ад стыхіі.  

Як ахвяраваць

Каб зрабіць ахвяраванне, запоўніце форму вышэй ці нижэй ды націсніце на “Ахвяруйце зараз”. Усе сродкі пойдуць на аказанне надзвычайнай дапамогі і аднаўленне паўднёва-заходніх рэгіёнаў Польшчы.

Калі вы не можаце зрабіць ахвяраванне, вы можаце падзяліцца гэтай кампаніяй са сваімі знаёмымі праз сацыяльныя стекі. Разам мы можам ахапіць больш людзей і аказаць неабходную падтрымку.

Дзякуем усім салідарным!

З павагай,

Беларускі фонд спартыўнай салідарнасці


€30 of €10.000 raised

Іншая сума

Выберыце спосаб аплаты
Асабістая інфармацыя

Credit Card Info
This is a secure SSL encrypted payment.

Усяго ахвяраванняў: €25,00