У гэтую нядзелю, 15 верасня, зборная Беларусі сустрэлася з Іспаніяй у барацьбе за 3 месца.

Гульня завяршылася перамогай беларусаў з лікам 6:1 — мячы забілі Анатоль Рабко, Уладзімір Усціновіч і Арцемій Дрозд (дубль), Алег Гапон і Іван Канстанцінаў.

У фінал беларусы не трапілі з-за паразы партугальцам з лікам 3:7.

Нагадаем, раней, у 1/4 Суперфіналу Еўралігі, гуляць з беларусамі адмовіліся эстонцы.