🕊 Падтрымайце беларускага героя: дапамажыце чэмпіёну аднавіцца і павярнуцца да паўнавартаснага жыцця

Фонд Athletes for Freedom амаль завяршыў збор сродкаў для падтрымкі беларускага спартоўца, чэмпіёна Еўропы па рукапашным баі, майстра спорту міжнароднага класа і майстра Беларусі.

❗️Дзякуючы неабыякавам беларусам з неабходных 3000$ засталося сабраць меньш за 250$!

У 2020 годзе беларускі спартовец падтрымаў дэмакратычны рух у Беларусі, а вясной 2022 года добраахвотна накіраваўся абараняць Украіну ад расейскай агрэсіі. У маі 2023 года, змагаючыся пад Бахмутам, спартовец атрымаў цяжкае раненне, быў на мяжы жыцця і смерці, і зараз праходзіць працяглую рэабілітацыю ў Польшчы.

На яго аднаўленне патрабуюцца значныя сродкі, а з-за часовай страты працаздольнасці ён не можа зарабляць на жыццё сваім рамяством. Сродкі пойдуць на тое, каб дапамагчы яму вярнуцца да нармальнага жыцця, аплаціць жыллё і бытавыя выдаткі на некалькі месяцаў.

Засталося зусім трохі!

🔗 Вы можаце зрабіць ваш данат праз Фэйсбук і падзяліцца зборам з вашымі сябрамі па спасылцы:

https://www.facebook.com/donate/832207325560421/

❗️Калі вы знаходзіцеся ў краіне, дзе ў Фэйсбуку недаступная функцыя “Donate”, вы можаце зрабіць ваш донат уключыўшы VPN і выбраўшы адну з краін зоны.