ФІБА працягнула адхіленне Беларусі і Расіі да лютага 2026 года — але пакінула “акно магчымасцяў”.

Міжнародная федэрацыя баскетбола (FIBA) паведаміла пра падаўжэнне забароны на ўдзел беларускіх і расійскіх каманд у міжнародных турнірах мінімум да лютага 2026-га.

Прычына — працяг вайны ва Украіне і пазіцыя, якая была ўзгодненая пасля рэкамендацый МАК у 2022 годзе.

У той жа час існуе важны нюанс:

Ужо стартавала кваліфікацыя да Алімпійскіх гульняў-2028. Без вяртання да спаборніцтваў зборныя не змогуць атрымліваць ліцэнзіі.

Таму FIBA адзначыла, што калі сітуацыя зменіцца, арганізацыя гатовая прымяніць надзвычайныя меры, каб беларусы і расіяне маглі выступіць у кваліфікацыйных турнірах да АГ-2028.