У выніку ракетнай атакі па Берэстыне Харкаўскай вобласці трагічна загінула 17-гадовая ўкраінская спартсменка Карына Бахур. Пра гэта паведамілі Берэстынская гарадская рада, Наталінская СВА і “Суспільне Харків”.

Паводле сведчанняў, дзяўчына атрымала смяротныя асколачныя раненні, калі бегла да ўкрыцця. Медыкі змаглі даставіць яе ў бальніцу і распачаць аперацыю, але, на жаль, яе жыццё ўратаваць не ўдалося.

Бацька Карыны паведаміў, што падчас абстрэлу яны былі разам у двары дома, і абодва атрымалі раненні. Яго параніла ў нагу і грудзі, але дачка пацярпела значна мацней.

Карына Бахур — адна з самых перспектыўных маладых спартовак Украіны. Яна пачала займацца спортам у сем гадоў, выступала за клуб “Пересвіт”, вучылася ў педагагічным каледжы і паралельна працавала з дзецьмі.

За сваю юную кар’еру Карына паспела стаць:

— чэмпіёнкай Украіны па казацкім двубоі і кікбоксінгу;

— чэмпіёнкай Еўропы 2023 і 2025 гадоў;

— прызёркай чэмпіянату свету;

У 2025-м годзе Карына атрымала званне майстра спорту Украіны.  Карыне Бахур 5 снежня павінна было споўніцца 18 гадоў.

Выказваем шчырыя спачуванні родным, сябрам, трэнерам і ўсім, хто ведаў і падтрымліваў Карыну. Няхай памяць пра яе застанецца светлай.