Міжнародная федэрацыя хакея (IIHF) па запыце Міжнароднага алімпійскага камітэта (МАК) распрацавала каляндар матчаў для зімовых Алімпійскіх гульняў 2026 года – і без Расіі.
Як паведаміў прэзідэнт IIHF Люк Тардыф у інтэрв’ю шведскаму SVT Sport, расійская каманда не будзе ўдзельнічаць у турніры, што адбудзецца ў Італіі з 5 па 22 лютага 2026. На яго словах, гэта рашэнне ўжо было даведзена да ведама Алімпійскага камітэта Расеі.
«Мы выразна далі зразумець, што АКР мусіў паведаміць пра гэта МАК. І яны гэта зрабілі. Цяпер мы хочам, каб МАК абвясціў пра гэта публічна», – падкрэсліў Тардыф.
Федэрацыя хакея РФ, у сваю чаргу, адмаўляе сам факт атрымання такога паведамлення, сцвярджаючы, што рашэнне пра допуск каманды «будзе прынята пазней». Аднак праўда відавочная: Расея – па-за межамі Алімпіяды.
Ад 2022 года IIHF трымае Расею і Беларусь пад санкцыямі з-за вайны супраць Украіны. У лютым 2024 санкцыі былі падоўжаныя на сезон 2024/25. А гэта значыць – ніякіх хакейных трыумфаў, пакуль рэжым Пуціна знішчае мірную краіну.
Гэта прынцыповае пытанне для сусветнай спартыўнай супольнасці: вайна і спорт несумяшчальныя. І пакуль украінскія дзеці гінуць ад расійскіх ракет, няма месца расейскім сцягам і гульцам на арэнах.