Віншаванне да Дня Волі ад Беларускага фонду спартыўнай салідарнасці
25 сакавіка — асаблівая дата ў гісторыі Беларусі. У гэты дзень мы згадваем падзеі 1918 года, калі была абвешчаная незалежнасць Беларускай Народнай Рэспублікі — першая спроба стварыць сучасную беларускую дзяржаву.
Для нас гэты дзень — нагода падкрэсліць каштоўнасць незалежнасці, самавызначэння і права беларускага народа на сваю будучыню. Мы ўпэўнены, што моцная, свабодная і незалежная Беларусь — гэта мэта, якую падзяляюць усе, хто любіць сваю краіну.
Беларускі фонд спартыўнай салідарнасці віншуе ўсіх беларусаў з Днём Волі і жадае адзінства, мірнага развіцця і ўзаемнай пававгі! Няхай у нашай краіне заўсёды будзе месца для гонару, свабоды і годнасці.