Трэнер зборнай Паўночнай Ірландыі выступіў супраць пераносу матча з Беларуссю
Галоўны трэнер зборнай Паўночнай Ірландыі па футболе Майкл О’Ніл выказаўся наконт магчымага пераносу матча Лігі нацый з Беларуссю на нейтральнае поле:
🗣Насамрэч, гэта будзе несправядліва ў адносінах да нас, калі нам не дазволяць гуляць на «Віндзор Парку» у Белфасце. У такім выпадку мы правядзем чатыры выязныя матчы, два з якіх — на нейтральнай пляцоўцы, якая далёкая ад ідэалу.
🗣Гульцам павінна падабацца гуляць тут. Я сказаў ім перад матчам, што ў нас, верагодна, не будзе магчымасці згуляць тут у лістападзе, таму трэба даць заўзятарам нешта запамінальнае. Яны дакладна зрабілі гэта з пункту гледжання ўзроўню выступлення. Самае галоўнае, каб была вера, калі вы выходзіце гуляць за сваю краіну.
Раней паведамлялася, што зборную Беларусі могуць не пусціць на тэрыторыю Паўночнай Ірландыі праз санкцыі з боку Вялікабрытаніі. Канчатковае рашэнне яшчэ не прынятае.