Сяргей Алейнікаў – новы спартыўны дырэктар ПФК “Лакаматыў” (Плоўдзіў, Балгарыя).

Тэрмін яго кантракту – 2 гады.

Сяргей Алейнікаў паходзіць з Мінску. Як футбаліст Сяргей Яўгенавіч станавіўся віцэ-чэмпіёнам Еўропы ў складзе СССР у 1988 годзе, удзельнічаў у двух чэмпіянатах свету ў 1986 і 1990 гадах. Уладальнік Кубка УЕФА і Кубка Італіі ў складзе “Ювентуса”. Чэмпіён СССР у складзе «Дынама» (Мінск).

У 2003 годзе быў абраны гульцом 50-годдзя ў Беларусі, за што атрымаў юбілейную ўзнагароду УЕФА. Ён таксама мае званне заслужанага майстра спорту СССР. Футбаліст года ў Беларусі 1984, 1986 і 1988 гадоў.

Сяргей Яўгенавіч шмат гадоў працаваў у FIFA інструктарам, а таксама амбасадарам гульні ў розных яе кірунках і сектарах.

Зычым нашаму славутаму земляку поспехаў у «Лакаматыве»!

У пачатку новага каляндарнага года будзе арганізавана спецыяльная прэс-канферэнцыя, на якой будуць афіцыйна прадстаўлены Душан Косіч і Сяргей Алейнікаў.