28 кастрычніка ў Парыжы іспанскі паўабаронца “Манчэстэр Сіці” Родры атрымаў “Залаты мяч” – прэмію для лепшага футбаліста ў свеце, апярэдзіўшы Вінісіуса Джуніёра і Джуда Белінгема з мадрыдскага “Рэала.”

І хаця Родры святкаваў гістарычную перамогу як першы іспанец за апошнія 60 гадоў з гэтай узнагародай, Вінісіус палічыў, што яго барацьба супраць расізму перашкодзіла яму перамагчы.

Родры святкуе гол у складзе Манчэстэр Сіці. Getty Images.

Вінісіус Джуніёр, нападнік з Бразіліі, сутыкаўся з расісцкімі абразамі ў Іспаніі, і гэта прывяло да сур’ёзнага асвятлення праблемы ў медыя. У сацыяльных сетках ён адзначыў, што гатовы “бараніць праўду хоць дзесяць разоў,” нават калі гэта каштавала яму прэстыжнай узнагароды. Прадстаўнікі Вінісіуса заявілі, што спартыўная супольнасць “пакуль не гатовая” прыняць футбаліста, які актыўна змагаецца супраць сістэмы.

Форвард “Рэал Мадрыд” Вініціус Малодшы. Reuters.

Гэта важнае пытанне, але справядліва будзе сказаць, што ўзнагароды павінны прызнаваць у першую чаргу спартыўныя заслугі. Родры сваёй гульнёй дапамог “Манчэстэр Сіці” заваяваць Прэм’ер-лігу і “Лігу Чэмпіёнаў,” і гэта заслугоўвае павагі. Варта аддзяліць ігравыя дасягненні ад сацыяльных праблем, хаця барацьба супраць расізму мае вялікае значэнне для ўсяго спорту.

Падчас цырымоніі Родры падкрэсліў, што перамога належыць іспанскаму футболу і яго легендам, якія не атрымалі заслужанай узнагароды. Ён таксама адзначыў важнасць сваёй працы і ролі паўабаронцаў, якія звычайна застаюцца “у цені” атакуючых зорак.

Клуб “Рэал Мадрыд” вырашыў байкатаваць цырымонію, а сябры каманды падтрымалі Вінісіуса ў сацсетках. Некаторыя лічаць, што яго барацьба з расізмам — важны крок наперад, але ўсё ж варта, каб такія спрэчныя тэмы не адцягвалі ад спартыўных дасягненняў. Расізм не павінен быць апраўданнем ці прычынай недаацэнкі футбалістаў, бо галоўная мэта — пазбаўляцца ад дыскрымінацыі ў спорце і падтрымліваць роўнасць.