СПОРТ, ВАЙНА І МАЎЧАННЕ: ЧАМУ РАСІІ НЕ МЕСЦА Ў МІЖНАРОДНЫХ СПАБОРНІЦТВАХ

У Міжнародны дзень спорту дзеля развіцця і міру мы ўзгадваем пра жахлівы ўплыў расійскай вайны на ўкраінскі спорт.

Па стане на сакавік 2025 года:

– забітыя 591 украінскі спартовец і трэнер
– 22 знаходзяцца ў палоне
– 11 лічацца зніклымі
– пашкоджаныя або знішчаныя 725 спартыўных аб’ектаў, у тым ліку 17 баз для падрыхтоўкі алімпійцаў, паралімпійцаў і дэафлімпійцаў

Расія на працягу дзесяцігоддзяў выкарыстоўвае спорт як інструмент прапаганды. На Алімпійскіх гульнях 2024 года ў Парыжы 10 з 15 расійскіх спартоўцаў, якія выступалі пад нейтральным сцягам, публічна падтрымлівалі вайну або мелі сувязі з войскам.

Спорт у Расіі — гэта не нешта асобнае ад дзяржавы. Гэта інструмент для апраўдання і распаўсюджвання агрэсіі. І калі нехта сцвярджае, што спорт павінен быць па-за палітыкай, трэба памятаць: Расія ўжо зрабіла яго палітычнай зброяй.

Украіна працягвае змагацца за сваю незалежнасць і мір. Расія ж працягвае запуск ракет і блакуе мірныя ініцыятывы.

У той жа час Аляксандр Авечкін, шматгадовы прыхільнік Пуціна, нядаўна адзначаў чарговы рэкорд у НХЛ. Святкаванне выглядала фальшыва: калі ўкраінскія спартоўцы гінуць ад рук арміі ягонага куміра, Авечкін маўчыць. І ліга маўчыць разам з ім.

Пакуль Расія не спыніць агрэсію, яна не павінна мець месца ў міжнародным спорце.