Праблемы з гасцявым матчам Лігі канферэнцый супраць «Легіі» могуць узнікнуць у Данілы Кулікова і Ігара Школіка. Пра гэта паведамілі РБК:
🗣У камандзе гуляюць два расійскія футбалісты — апорны паўабаронца Даніла Кулікоў і цэнтральны хаўбек Ігар Школік. Вялікая верагоднасць, што іх не пусцяць у Польшчу для ўдзелу ў матчы. Расейскім спартоўцам з пачатку ваеннага канфлікту ва Украіне не раз забаранялі ўезд у Польшчу, а таксама не пускалі на борт польскіх авіякампаній, нягледзячы на набыты білет. Могуць узнікнуць праблемы і з уездам у Фінляндыю.
Матч мінскага «Дынама» супраць польскай «Легіі» адбудзецца ўжо 7 літапада.
Гэта ўпершыню за апошнія 6 гадоў, калі беларускі клуб бярэ ўдзел ў групавым этапе еўракубкаў.
📆 7 лістапада, 2024
⏰ 19:45
📌 Stadion Miejski Legii Warszawa im. Marszałka J. Piłsudskiego, Варшава