Як паведамляецца з боку НАК Украіны, РФ нанесла некалькі ракетных удараў па харкаўскаму Палацу спорта.
Харкаўскі Палац спорту быў адной з найбуйнейшых пляцовак у горадзе, тамака часта праходзілі не толькі спаборніцтвы, але канцэрты і іншыя публічныя мерапрыемствы.

Разбураны пасля ракетнага абстрэлу з боку Расеі харкаўскі палац спорту. Фота: НАК Украіны і алімпійская каманда / Facebook
Па звестках кіраўніка Харкаўскай адміністрацыі, ракеты ўзарваліся яшчэ ў двух месцах горада: акрамя Палаца спорту, яны трапілі ў гандлёвы цэнтр і каля гарадскога Гідрапарку.
🗣Па гандлёвым цэнтры вораг ужыў дзве балістычныя ракеты “Іскандэр-М”. Што да будынка Палаца спорту, зафіксавана прамое трапленне трох ракет тыпу “Іскандэр-М”, а таксама яшчэ тры трапленні ракетамі тыпу С-300/400 па прылеглай тэрыторыі.
Па апошнім звесткам у горадзе паранена 47 чалавек, самаму малодшаму з параненых дзяцей тры месяцы.