Аляксей Протас працягвае ўражваць у НХЛ. Беларускі форвард «Вашынгтон Кэпіталз» не толькі ўвайшоў у элітны «Клуб 100», стаўшы сёмым беларусам у гісторыі лігі, хто дасягнуў гэтай адзнакі, але і ўзначаліў рэйтынг карыснасці ва ўсёй НХЛ.

Сезон для Протаса складваецца проста выдатна: у 64 матчах ён набраў 55 (25+30) ачкоў і дасягнуў сапраўды элітнага ўзроўню гульні. Акрамя таго, беларус лідзіруе ў НХЛ па паказчыку карыснасці («+35»), падзяляючы першае месца з абаронцам «Вегаса» Брэйдэнам Макнэбам. Бліжэйшыя канкурэнты — Раян Макдона («Тампа-Бэй», «+34»), Кірыл Марчэнка («Каламбус», «+33») і Густаў Форслінг («Флoрыда», «+32»).

Аляксей далучыўся да элітнага клуба беларускіх хакеістаў, якія набралі 100 ачкоў у НХЛ!

Беларускі форвард «Кэпіталз» стаў усяго толькі сёмым гульцом з Беларусі, якому ўдалося дасягнуць гэтай адзнакі. Да яго гэта атрымалася толькі Міхаілу Грабоўскаму, Андрэю Касціцыну, Руслану Салею, Ягору Шаранговічу, Сяргею Касціцыну і Уладзіміру Цыплакову.

Топ-7 беларусаў у НХЛ па колькасці набраных ачкоў:

1️⃣ Міхаіл Грабоўскі — 296
2️⃣ Андрэй Касціцын — 222
3️⃣ Руслан Салей — 204
4️⃣ Ягор Шаранговіч — 187
5️⃣ Сяргей Касціцын — 176
6️⃣ Уладзімір Цыплакоў — 170
7️⃣ Алексей Протас — 108 (на 11 сакавіка 2025)

Сезон для беларуса — сапраўдны прарыў! Яго гульня выклікае захапленне ў заўзятараў і аналітыкаў: у сацсетках поўна кампліментаў пра тое, як Протас дамінуе на лёдзе. Высокі, моцны, хуткі і разумны — ён не толькі набірае ачкі, але і стварае фантастычныя моманты для каманды. Пры гэтым «Вашынгтон» атрымаў сапраўднага дыямента па зніжаным кошце: яго кантракт складае ўсяго $3,375 мільёна ў год да вясны 2029 года, што выглядае яўна недаацэненым з улікам яго цяперашняга ўзроўню.

З улікам таго, што «Кэпіталз» ідуць да плэй-оф, а Протас знаходзіцца ў выдатнай форме, рыхтуемся да гарачых матчоў і шмат хакея з беларускім акцэнтам.