Нягледзячы на ціск з боку ўрада Вялікабрытаніі, Паўночная Ірландыя правядзе матч з Беларуссю ў Лізе Нацый УЕФА 12 кастрычніка. Вэстмінстэр заклікаў Ірландскую футбольную асацыяцыю байкатаваць гульню з-за падтрымкі Беларускім рэжымам ўварвання Расіі ва Украіну. Аднак галоўны трэнер Ірландыі Майкл О’Ніл пацвердзіў, што матч адбудзецца пры пустых трыбунах у Венгрыі ў адпаведнасці з санкцыямі УЕФА. О’Ніл параўнаў яго з “матчам часоў COVID”, але падкрэсліў, што гэта не адаб’ецца на падрыхтоўцы каманды.

Беларусь – Паўночная Ірландыя. Здымак Belfast Telegraph.
О’Ніл абвясціў склад каманды, у якім ёсць новыя выклікі для Джэймі Рыда і брамніка Пірса Чарльза, якія заменяць траўмаваных Шэйна Лаверы і Канара Хазара. Таксама вяртаюцца Джордан Томпсан, Броды Спенсер і Каалан Бойд-Манс. Паўночная Ірландыя займае трэцяе месца ў Групе 3 Лігі С і імкнецца вярнуцца на пераможны шлях пасля паразы ад Балгарыі.
Беларусь зараз першая ў групе з 4 ачкамі пасля 2 гульняў.