Міжнародная федэрацыя водных відаў спорту дапусціла беларусаў да ўдзелу ў эстафетах.

❗️World Aquatics зняла забарону на ўдзел беларускіх і расейскіх плыўцоў у асобных відах праграмы.

Зараз яны ў нейтральным статусе змогуць прымаць удзел у міжнародных спаборніцтвах па плаванні, аднак пад забаронай застаецца ўдзел у турнірах па водным пола.

Раней расейцы і беларусы маглі быць дапушчаны да спаборніцтваў толькі ў індывідуальных дысцыплінах. Не было дазволу на ўдзел у плавальных эстафетах, сінхронным плаванні (акрамя сола) і сінхронных скачках у ваду з трампліна.