Літоўская зборная па пляжным футболе адмовілася ад гульні з беларусамі ў 1/8 фіналу адборачнага этапа чэмпіянату свету.

Такім чынам, у наступны раунд беларуская каманда праходзіць без барацьбы за кошт тэхнічнай перамогі 3:0.

Кіраўнік федэрацыі футбола Літвы Эдгарас Станкявічус пракаментаваў:

🗣Засмучае, што нашы гульцы ў пляжны футбол не змогуць пазмагацца за наступны раунд адбору і праверыць свае сілы з элітай спорту, але каштоўнасці ў дадзеным выпадку застаюцца вышэйшымі за спорт.

🗣Мы абмеркавалі гэтае рашэнне з прадстаўнікамі зборнай і пагадзіліся, што такі крок з нашага боку яшчэ раз належным чынам прадэманструе нашу пазіцыю па гэтым пытанні.

Нагадаем, раней зборная Эстоніі па пляжным футболе адмовілася ад удзелу ў матчы супраць Беларусі ў чвэрцьфінале Суперфіналу Еўралігі.