Пра гэта паведаміла Беларуская федэрацыя барацьбы.

За годы сваёй спартыўнай кар’еры Аляксандр Васільевіч тры разы станавіўся чэмпіёнам Алімпійскіх гульняў, заваяваў 7 залатых медалёў Чэмпіянатаў свету, 3 — Чэмпіянатаў Еўропы, стаў 9-разовым пераможцай першанства СССР.

Аляксандр Мядзведзь прызнаваўся лепшым спартоўцам Беларусі XX стагоддзі і лепшым барцом вольнага стылю ў гісторыі сусветнага спорту, з’яўляўся чальцом Залы спартовай славы барацьбы.

Пасля ён працаваў трэнерам па барацьбе, віцэ-прэзідэнтам НАК, узначальваў зборную Беларусі па вольнай барацьбе і Беларускую федэрацыю барацьбы.

Беларускі фонд спартыўнай салідарнасці выказвае шчырыя спачуванні блізкім і родным Аляксандра Васільевіча.