Аляксей Коласаў стаў першым беларускім брамнікам у гісторыі НХЛ!

Дэбют 22-гадовага беларуса адбыўся ў ноч з 27 на 28 кастрычніка. Зараз Аляксей з’яўляецца першым беларускім брамнікам і 16-м беларусам у гісторыі НХЛ.

«Флаерз» беларуса саступілі «Манрэалю» з лікам 3:4. Коласаў правёў на лёдзе крыху больш за 58 хвілін і зрабіў 20 сэйваў пасля 24 кідкоў.

Галоўны трэнер «Філадэльфіі» станоўча ацаніў дэбют беларуса. Вось што сказаў Джон Тортарэла:

🗣Я думаю, што ён добра згуляў і зрабіў некалькі сапраўды добрых сэйваў.