Міністэрства спорту не ўключыла футбол у пералік прыярытэтных відаў спорту на 2025 год.

Нацыянальны футбол, адзіны від спорту, дзе беларускім спартсменам дазволена ўдзельнічаць у міжнародных спаборніцтвах з дзяржаўным сцягам і гімнам, зноў застаўся па-за ўвагай Міністэрства спорту і турызму.

Паводле апублікаванага спісу прыярытэтных відаў спорту на 2025 год, уключаны такія дысцыпліны, як баскетбол, біятлон, вольная і грэка-рымская барацьба, хакей з шайбай і інш. Аднак футбол у гэтым спісе адсутнічае.

Нагадаем, што яшчэ ў 2021 годзе футбол выключылі з пераліку «з прычыны адсутнасці ўстаноўленых крытэрамі вынікаў на працягу двух поўных алімпійскіх цыклаў».