Беларускай камандзе дазволілі змагацца за ліцэнзіі на Алімпіяду-2026 — рашэнне CAS.

Сёння, 2 снежня, Спартыўны арбітражны суд у Лазане (CAS) задаволіў пазоў Беларускага лыжнага саюза да Міжнароднай федэрацыі лыжнага спорту і сноўборда (FIS).

📌 Згодна з рашэннем CAS цяпер FIS абавязана дапусціць беларускіх лыжнікаў і фрыстайлістаў да:
— міжнародных спаборніцтваў;
— кваліфікацыйных стартаў да Алімпійскіх гульняў у Мілане-Карціне 2026.

Але толькі пры ўмове, што атлеты будуць адпавядаць патрабаванням МАК для індывідуальных нейтральных спартсменаў (AIN-status).

Што гэта азначае?

Беларускія лыжнікі і фрыстайлісты атрымліваюць рэальную магчымасць вярнуцца на сусветную арэну і заваяваць алімпійскія ліцэнзіі — пасля больш чым трох гадоў міжнароднай ізаляцыі.