Санкцыі да “Белавія”- справядлівае пакаранне ці памылковая недарэчнасць?

"/>
Aleksander Apeykin
23.09.2024

Закрануць тэму санкцый у дачыненні да кампаніі “Белавія” прымусіла апошняя гісторыя з “пакутнікам рэжыму” Раманам Пратасевічам, які нядаўна цудоўна адпачываў на дарагім курорце ў Дубаях.

Нагадаем гэтую гісторыю, бо дагэтуль маем суцэльны туман у пытанні, якое павінна штодня гучаць ад нацыянальных палітыкаў, бо наяўнасць авіяспалучэння з еўрапейскім краінамі – гэта прамы інтарэс беларускага народа. Аднаўленне пасажырскага трафіку людзей з Беларусі ў еўрапейскія сталіцы можа сур’ёзна змяніць стаўленне беларусаў да ЕС і еўрапейскай інтэграцыі, якое значна пахіснулася апошнім часам з-за неабгрунтаваных санкцый і несправядлівай ізаляцыі. Таксама карыстаючыся бязвізам у Беларусь можа вярнуцца шырокі паток турыстаў з краін ЕС і зацікаўленых прадстаўнікоў еўрапейскага бізнесу.

Адзін з «Боінгаў» «Белавія». Фота- БелТА

Адзін з «Боінгаў» «Белавія». Фота- БелТА

Авіяспалучэнне Мінск-краіны ЕС – гэта найважнейшае нацыянальнае пытанне, якім нельга гандляваць. Але чамусці гэтае пытанне не ўсплывае ў рыторыцы публічных дзеячоў. Некаторыя нават наадварот – з кампрадорскім імпэтам патрабуюць новых санкцый для беларусаў.

Многія разумеюць, што нават сыходзячы з паняцця элементарнай справядлівасці – пакаранне “Белавія” крывое і недарэчнае, ужо не кажучы датычна прававога боку і наступстваў для беларускага грамадства. Пакаранымі аказаліся людзі, ніякі не “рэжым”.

23 траўня 2021 года самалёт кампаніі Ryanair , ляцеўшы з Афінаў у Вільню, быў вымушаны зрабіць пасадку ў Мінску пасля таго, як беларускі дыспетчар паведаміў, што на борце знаходзіцца выбуховая прылада. Як высветлілася пазней, трывога была ілжывай. Пасля прызямлення самалёта беларускія сілы бяспекі арыштавалі апазіцыйнага журналіста Рамана Пратасевіча ды ягоную дзяўчыну Софью Сапегу. Яшчэ да пачатку разбіральніцтва Украіна першай увяла санкцыі да Беларусі, спыніўшы авіязлучэнне з Мінскам, забараніўшы пры гэтым транзіт для авіялайнераў. За Украінай рушылі ўслед дзяржавы Еўрасаюзу, таксама без усялякага разбіралніцтва.

Раянэйр у Менску. Арышт Пратасевіча.

Раянэйр у Менску. Арышт Пратасевіча.

Тут для параўнання варта ўзгадаць пра малайзійскі самалет рэйсу MH17, збіты 17 ліпеня 2014 года расейскім “Букам” пад камандаваннем Ігара Гіркіна. Загінула 298 чалавек, шмат дзяцей і жанчын. Тады пачалося працяглае міжнароднае расследванне, і толькі ў 2022 годзе акружны суд Гаагі вызнаў трох чалавек віноўнымі датычна крушэння “Боінга”. 8 гадоў было разбіральніцтва, і ніхто аніякія санкцыі не ўводзіў. Акром названага ўжо Гіркіна, які на той час быў “міністрам абароны” ДНР, таксама быў засуджаны былы кіраўнік вайсковай разведкі ДНР, палкоўнік ГРУ Генштабу РФ у адстаўцы Сяргей Дубінскі, а таксама падпарадкаваны Дубінскага ў вайсковай разведцы ДНР Леанід Харчэнка. Праўда названыя фігуры не пакараныя, а Гіркін арыштаваны ў Расею за крытыку Пуціна, што той вядзе занадта павольна вайну з Украінай.

Галандскі суд адсачыў ракету БУК, якая збіла рэйс MH17 capitalpost.com.my

Галандскі суд адсачыў ракету БУК, якая збіла рэйс MH17 capitalpost.com.my

Таксама як прыклад можна ўзгадаць, як 21 кастрычніка 2016г. украінскія ўлады вярнулі ў Кіеў беларускі самалёт, пагражаючы ўзняць вынішчальнік. “Боінг” 737-800 авіякампаніі “Белавія”, выконваў рэйс В2-840 па маршруту Жуляны (Кіеў) – Мінск быў вымушаныя вярнуцца ў аэрапорт вылету. На борце знаходзілася 136 пасажыраў і 6 прадстаўнікоў экіпажу. Камандзіру экіпажу прыйшоў загад ад дыспетчара кіравання паветранага руху “Кіеў” аб неадкладным вяртанні ў аэрапорт бяз якіх-небудзь тлумачэнняў. Таксама было заяўлена, што “ў выпадку невыканання каманды ў паветру будуць узнятыя вынішчальнікі.” (Паведамленне “Белавія”). Камандзір паветранага судна выканаў загад, які паступіў, ды пасадзіў самалёт. Пасля пасадкі праваахоўныя органы Ўкраіны знялі пасажыра, грамадзяніна Арменіі. Кампанія “Белавія” прынесла свае прабачэнні пасажырам за дастаўленыя нязручнасці… Вось і ўся гісторыя.

1 ліпеня 2013 года прэзідэнт Балівіі Эво Маралес, які браў удзел у канферэнцыі краінаў – экспарцёраў газу ў Маскве, даў інтэрв’ю, дзе даў зразумець, што гатовы дазволіць прытулак Эдварду Сноўдэну. Самалёт выляцеў з аэрапарту Унукава і пілоты запрасілі аварыйную пасадку. Па словах Маралеса Францыя, Гішпанія, Партугалія ды Італія адмовілі ў доступе ў сваю паветраную прастору. Пасля чаго самалёт сеў у Аўстрыі, дзе падзвергся ператрусу. Калі Эдварда Сноўдэна не знайшлі, балівійскі самалёт быў адпушчаны, ды скіраваўся ў сваім напрамку.

Паляванне на Эдварда Сноўдэна- гнеў Балівіі на еўрапейскія краіны, якія схіляюцца перад ЗША

Паляванне на Эдварда Сноўдэна – гнеў Балівіі на еўрапейскія краіны, якія працуюць з ЗША

Калі паглыбіцца ў пытанне, то будзе зразумела, што падобныя інцыдэнты адбываюцца рэгулярна, і ніхто не дадумаўся ўводзіць санкцыі ні да каго, акрамя як да беларускай авіякампаніі. У выпадку з пасадкай лайнера Ryanair ніхто не загінуў, а затрыманы журналіст ужо даўно памілаваны, у Дубаях са сваёй паненкай, але санкцыі ніхто і не плануе адмяняць.

Да таго ж не зразумелыя дэталі пасадкі ірландскага “Боінгу”, бо дагэтуль не ясна, хто паведаміў пра наяўнасць выбухоўкі на борце. Напрыклад вядомы расейскі дысідэнт Аляксандра Сотнік у сваім стрыме заявіў, што мае неабвяржымыя доказы, што аперацыя арганізаваная расейскім ФСБ, каб падставіць Беларусь пад санкцыі. Сотнік прадаставіў канкрэтныя прозвішчы афіцэраў ФСБ, якія праводзілі аперацыю і былі на борце. Са слоў дысідэнта еўрапейскія структуры не выказалі аніякага інтэрсу да прадстаўленай ім інфармацыі.

Афіцэры ФСБ смяюцца. uawire.org

Афіцэры ФСБ смяюцца. uawire.org

Беларусь не мае нават амбасады ў Грэцыі, і наўрадці мае такіх структураў разведкі, каб арганізоўваць падобныя аперацыі. Да таго Пратасевіч не тая персона. Тая ж Святлана Ціханоўская да санкцыяў шмат разоў лятала на розных самалётах, якія заходзілі ў паветраную прастору Рэспублікі Беларусь, і ніхто іх не прызямляў.

А.Лукашэнка тады эмацыйна заяўляў, “мы не маем да гэтага аінякага дачыненьня…”

ІКАО доўга зацягвала справу, і падавала супярэчлівыя сігналы. Аднак у выніку 19 ліпеня 2022 года ў закрытым рэжыме было прынятае рашэнне аб віноўнасці прадстаўнікоў ураду Беларусі. На нацыянальную авіякампанію “Белавія” былі накладзены санкцыі і забарона на выкарыстанне паветранай прасторай еўрапейскіх краін. Пытанне аб пераглядзе гэтага рашэння з таго часу нават не ўздымалася.

А вось Рома Пратасевіч усім нам перадаў вітанне з Аб’яднаных Арабскіх Эміратаў.

Раман Пратасевіч у Дубаі. Верасень 2024 года. Скрыншот трансляцыі

Раман Пратасевіч у Дубаі. Верасень 2024 года. Скрыншот трансляцыі