ПАКАЗНІКІ БЕЛАРУСАЎ У НХЛ НА 6 ЛІСТАПАДА

Валянцін Гольдштэйн
06.11.2024

Некалькі беларусаў у НХЛ ужо адыгралі больш за 10 матчаў, так што надышоў час хакейнай аналітыкі. Вядома, мы бачылі гістарычны дэбют Коласава ў Філадэльфіі – ён першы брамнік з Беларусі, які адыграў у лепшай лізе свету. І, вядома, Шаранговіч аднавіўся пасля траўмы і зноў выходзіць на лёд, а Калячонак і Протас глядзяцца вельмі добра.

Такім чынам, пачнем.

Аляксей Коласаў, “Філадэльфія Флаерз”, брамнік.

22-гадовы мінчанін правёў 3 гульні ў складзе каманды з Пенсільваніі, але пакуль не змог атрымаць перамогу. Сам галкіпер прапускае амаль 4 шайбы ў сярэднім за матч з працэнтам сейваў 86,2. Гэта, вядома, далёка ад элітнага ўзроўню. Але і ў “лётчыкаў” па гульні ўсё дрэнна: у абароне правал, дапушчаюць памылкі, а форварды забіваюць мала. Апошняе месца ў дывізіёне, канферэнцыі і лізе – прамое сведчанне развалу.

Аляксей Протас. Фота Philadelphia Flyers

Ягор Шаранговіч, “Калгары Флеймз”, форвард.

Ягор можа гуляць і цэнтра, і вінгера, а вярнуўшыся пасля траўмы правёў у складзе каманды з Альберты 6 сустрэч. Нажаль, разгон у сезоне ў Шаранговіча павольны: ён закінуў усяго адну шайбу і мае рэйтынг карыснасці -4. Хочацца спадзявацца, што Ягор дадасць па меры развіцця сезона. “Флэймз” займаюць 4 месца ў ціхаакіянскім дывізіёне і 12 у лізе і маюць шанцы на выхад у плэй-оф пры такім раскладзе.

Ягор Шарангович. Фота Calgary Flames.

Уладзіслаў Калячонак, “Хакейны клуб Юта”, абаронца.

Улад – дынамічны двухбаковы абаронца і правёў ужо 11 сустрэч у сезоне 2024/25. У яго сышло некалькі гульняў на разварушванне, але неўзабаве ён пачаў і асіставаць, і забіў найпрыгожы гол. На дадзены момант у Уладзіслава 4 ачкі (1+3) і паказчык карыснасці -4. І статыстыка карыснасці палепшылася з пачатку сезона. Як і ў цэлым гульня “Юты”, то бок клуба без назвы.

Уладзіслаў Калячонак забівае гол. Фота Jamie Sabau:Getty Images.

Аляксей Протас, “Вашынгтон Кэпіталз”, цэнтральны нападаючы.

А вось Аляксей Протас практычна адразу ўпісаўся ў сезон і ў гульню “Кэпс”. Перыядычна ён выходзіць у звяне з капітанам каманды і яны абменьваюцца асістэнцкімі перадачамі. Са Строумам у звяне ў Протсаса таксама выдатнае паразуменне. У 11 праведзеных сустрэчах Аляксей набраў 11 ачкоў (4+7). Гэта азначае 1 ачко за матч, г.зн. элітны паказчык! З паказчыкам карыснасці +6 ён займае 4 месца ў рэйтынгу бамбардзіраў “Вашынгтона”, а каманда знаходзіцца ў межах выхаду ў плэй-оф. Няхай усё так і працягваецца для беларускага форварда.

Аляксей Протас. gettyimages.

На гэтым спіс беларусаў у НХЛ заканчваецца. Пакуль. Але ў паўночнаамерыканскай сістэме ёсць нямала цікавых беларусаў, пра якіх мы раскажам у хуткай будучыні.

Усім поспехаў, перамог і дабра!